Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Установы адукацыі

Установа адукацыі «Маларыцкі дзяржаўны дзіцячы сад №6» функцыянуе з 1986 г. як дзяржаўная ўстанова, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі. Размешчана ў тыпавым двухпавярховым будынку па вул. Паркавая, 7. Першым загадчыкам тады яшчэ ўстановы адукацыі «Яслі-сад №3» была прызначаная Зінаіда Аляксееўна Сямёнава. Менавіта на яе плечы ляглі клопаты аб умацаванні педагагічнага калектыву, аб развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэнні спрыяльных умоў для навучання і выхавання дзяцей.

Вытокі ДУА «Кобрынская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат» пачынаюцца з вул. Савецкай, адной са старэйшых у г. Кобрыне. Тут у 1870 г. быў пабудаваны тыповы будынак салдацкіх казарм. У пачатку ХХ ст. у ім размясцілі школу. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі прыстасавалі пад стайню.

У СССР была створана шырокая сетка пазашкольных устаноў, якія вялі работу з вучнямі ў пазаўрочны час. Маларыцкі раённы Дом піянераў і школьнікаў быў створаны ў 1955 г. Установа пад кіраўніцтвам аддзела адукацыі Маларыцкага райвыканкама выконвала функцыі метадычнага цэнтра для пазашкольнай дзейнасці ў горадзе і раёне.

У СССР была створана шырокая сетка пазашкольных устаноў, якія вялі работу з вучнямі ў пазаўрочны час. 5 лістапада 1950 г. у невялікім аднапавярховым будынку быў адкрыты Кобрынскі раённы Дом піянераў і школьнікаў. Першым дырэктарам установы стаў Міхаіл Барысавіч Берлін. У трох пакоях працавала чатыры гурткі дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.

Рашэннем выканаўчага камітэта Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных № 52 ад 9 жніўня 1971 г. у г. Маларыце адведзены зямельны ўчастак для будаўніцтва дзіцячага сада-ясляў па вул. Калініна, 6 плошчай 1 га. 3 снежня 1972 г. Брэсцкім аблвыканкамам быў зацверджаны тыпавы праект будынка дзіцячага сада-ясляў на 140 месцаў у г. Маларыце.

Дзіцячая школа мастацтваў г. Кобрына — гэта дзяржаўная ўстанова адукацыі ў сферы культуры, якая рэалізуе адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у горадах і вёсках засталося шмат дзяцей-сірот. У жніўні 1944 г., згодна з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама, для дзяцей загінуўшых воінаў і партызан, якія пражывалі на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, быў арганізаваны Кобрынскі спецыяльны дзіцячы дом № 1. На працягу 1944–1953 гг. у ім выхоўваліся дзеці-сіроты, якія засталіся без бацькоў.

23 верасня 1953 г. перайменаваны ў Кобрынскі дашкольны дзіцячы дом № 1. Установа адкрылася для дзяцей-сірот і дзяцей ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў, якія засталіся без бацькоўскай апекі. Дзіцячы дом быў прызначаны выключна для дашкольнікаў, спецыялізаваўся на рабоце з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Спачатку ён размяшчаўся ў трох будынках па вул. Матросава і ў адным — па вул. Савецкай. У 1968 г. пабудаваны новы будынак па вул. Спартыўнай, 59. Дырэктарам на момант заснавання была Зінаіда Сцяпанаўна Буракова, якую ў 1974 г. змяніла С. І. Клімава.

Установа адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» мае багатую гісторыю. Навучальная ўстанова неаднаразова рэарганізоўвалася і мяняла назвы, але ўвесь час была накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў для будаўнічай галіны краіны і рэгіёна.

Кобрынскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 102 будаўнікоў было створана ў кастрычніку 1968 г. на базе трэста «Брэстсельбуд». Размясцілася ПТВ № 102 у інтэрнаце былога ПМК-70 на пл. Леніна. Першы набор склаў усяго 88 чалавек. Спачатку навучанне вялося па простых будаўнічых спецыяльнасцях: маляр, муляр, тынкоўшчык, цясляр. Першы выпуск навучэнцаў адбыўся ў снежні 1969 г. 

У 1960-я гг. у краіне сярод школьнікаў шырока разгарнуўся рух юных натуралістаў, у многіх гарадах пачалі стварацца ўстановы адукацыі — станцыі юннатаў. У снежні 1967 г. такая станцыя была створана ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Яна стала не толькі метадычным цэнтрам, але і цэнтрам працоўнай і прафесійнай арыентацыі вучняў школ горада і раёна.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны востра адчуваўся недахоп кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы. Пастановай Савета Міністраў БССР № 1659 ад 29 жніўня 1946 г. быў створаны Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум Міністэрства земляробства БССР. Загадам па Міністэрству земляробства СССР № 810 ад 14 кастрычніка 1946 г. замест сельскагаспадарчага тэхнікума быў арганізаваны Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум.

Старонка 1 з 2